Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.11.2017

27 лістапада 2017 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях».

У пасяджэнні, якое вёў старшыня камісіі Наумовіч А.М., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Курсевіч В.В., Маркевіч А.І., Місько М.У., Рыбак А.А., Салаўёў П.А., Шчэпаў У.А., прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Вярхоўнага Суда, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Апарата Савета Міністраў, міністэрстваў унутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, фінансаў, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы, якія паступілі па законапраекту у тым ліку ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, яе пастаянных камісій, Вярхоўнага Суда, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Міністэрства фінансаў, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне працягнуць работу над законапраектам.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць