Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.02.2019

27 лютага 2019 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў у Палаце прадстаўнікоў старшыню Камітэта па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, намесніка старшыні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі Калашнікава Л.І.

У рамках сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні саюзнага будаўніцтва, бягучай дзейнасці Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях.

У.П.Андрэйчанка станоўча ацаніў існуючую дынаміку беларуска-расійскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння на двухбаковым і шматбаковым узроўнях.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў важнасць актыўнага ўдзелу парламентарыяў у выпрацоўцы рашэнняў па пытаннях, якія ўзнікаюць падчас рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пры гэтым была падкрэслена неабходнасць забеспячэння непахіснасці прадугледжанага гэтым актам прынцыпу суверэннай роўнасці дзвюх краін. У ліку іншых пытанняў, на якіх парламентарыям варта засяродзіць сваю ўвагу, былі пазначаны ліквідацыя гандлёвых барʼераў і стварэнне роўных умоў для субʼектаў гаспадарання Беларусі і Расіі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць