Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.05.2019

27 мая 2019 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў Палаты прадстаўнікоў, прысвечаных святкаванню 25-годдзя з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнцтва, адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму «Канстытуцыя — аснова нацыянальнай прававой сістэмы».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і супрацоўнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ярмошына Л.М., дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Каваленка Я.І., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Чайчыц В.І., загадчык кафедры канстытуцыйнага права юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта прафесар Васілевіч Р.А., прафесар кафедры грамадзянскага і гаспадарчага права факультэта кіравання Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Чудакоў М.Ф., начальнік упраўлення канстытуцыйнага і міжнароднага права Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Галубіцкі І.І., іншыя зацікаўленыя.


Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Цупрык Л.А., адкрываючы пасяджэнне, падкрэсліў актуальнасць правядзення гэтай сустрэчы, адзначыўшы галоўную ролю, якую адыгрывае Канстытуцыя ў сучаснай дзяржаве.


У ходзе пасяджэння круглага стала абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца канстытуцыйнага развіцця Беларусі, уздзеяння Асноўнага Закона на развіццё прававой сістэмы, фарміравання выбарчай сістэмы, доступу да прававой інфармацыі як механізму рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян і шэраг іншых.

У працэсе дыскусіі адбыўся зацікаўлены абмен думкамі і канструктыўны дыялог па тэме.


Падводзячы вынікі мерапрыемства, Цупрык Л.А. падзякаваў усім удзельнікам за змястоўную і карысную работу, а таксама выказаў упэўненасць у тым, што дадзеная сустрэча стане чарговым этапам узаемадзеяння дэпутацкага корпуса з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў, навуковых арганізацый і будзе спрыяць адкрытасці у сумеснай рабоце.






Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць