Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

27.12.2019

27 снежня 2019 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка ў якасці старшыні назіральнага савета прыняў удзел у пасяджэнні назіральнага савета адкрытага акцыянернага таварыства «Полацк-Шкловалакно».

У мерапрыемстве таксама ўдзельнічалі члены назіральнага савета Пракапчук І.М. і Кацубінская А.В. — прадстаўнікі канцэрна «Белнафтахім», ад прадпрыемства ― Савіцкая А.С., Чэрток В.А., Дамуць  М.П., Сеўругіна Т.В. і Саўчанка М.В. Для справаздачы былі запрошаны генеральны дырэктар ААТ «Полацк-Шкловалакно» Курылін  А.А., намеснік генеральнага дырэктара па кадрах, ідэалагічнай працы і сацыяльных пытаннях Кузьмін А.А., галоўны бухгалтар Булаўка  І.Г.

У адпаведнасці з парадкам дня А.А.Курылін праінфармаваў назіральны савет аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ  «Полацк-Шкловалакно» за студзень — верасень 2019 года і прагназуемых выніках за 2019 год. Па астатніх пытаннях парадку дня выступілі Кузьмін  А.А. і Булаўка І.Г.


У.П.Андрэйчанка адзначыў поспехі ў дзейнасці ААТ «Полацк-Шкловалакно» па выкананні ўсіх даведзеных паказчыкаў, а таксама задач, пастаўленых ім падчас праведзенага ў жніўні пасяджэння назіральнага савета. Старшыня назіральнага савета звярнуў увагу кіраўніка прадпрыемства на неабходнасць у 2020 годзе ўзмацніць працу па стварэнні на прадпрыемстве новых працоўных месцаў, а таксама па развіцці падшэфнага сельскагаспадарчага прадпрыемства ― «П-Ш Карпекі».


У завяршэнне пасяджэння У.П.Андрэйчанка павіншаваў членаў назіральнага савета і ўвесь калектыў ААТ «Полацк-Шкловалакно» з надыходзячымі Новым годам і Калядамі, пажадаў далейшых вытворчых поспехаў, здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем'ях завадчан.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by