Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.09.2019

27 верасня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбылося чарговае пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг».

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Жыбуль Н.П., прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


На пасяджэнні абмяркоўваліся заўвагі і прапановы, якія паступілі ў Пастаянную камісію з Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

У прыватнасці, абмеркаванню і адпаведнай карэкціроўцы падвергнуліся палажэнні законапраекта, якія рэгулююць пытанні заключэння дагавора на аказанне жыллёва-камунальных паслуг, а таксама пераходныя палажэнні законапраекта.

Работа над праектам Закона будзе працягнута.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць