28.06.2019

28 чэрвеня 2018 года ў ліцэі БДУ адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае выпуску слухачоў факультэта падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам да выпускнікоў звярнуўся першы прарэктар Акадэміі кіравання Валерый Барадзеня, які павіншаваў усіх прысутных з паспяховым заканчэннем вучобы і пажадаў плённай працы на карысць роднай краіны.

Ад імя слухачоў факультэта падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае ўпраўленне» выступіла выпускніца факультэта, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Курсевіч

Парламентарый у сваім выступленні адзначыла, што Акадэмія кіравання па праве займае вядучае месца сярод вышэйшых навучальных устаноў краіны. У яе сценах фарміруецца кадравая эліта кіраўнікоў, ад прафесіяналізму і творчай энергіі якой залежыць будучыня нашай краіны, рост дабрабыту яе грамадзян. І ў гэтым заслуга згуртаванага прафесарска-выкладчыцкага калектыва, шчыра адданага сваёй справе. Яна падзякавала ўсім выкладчыкам за атрыманыя веды, высокі прафесіяналізм і пажадала моцнага здароўя, мноства плённых ідэй і бязмежных магчымасцяў для іх рэалізацыі, пазітыўнага настрою і далейшых прафесійных поспехаў у нялёгкай працы.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць