Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.11.2017

28 лістапада 2017 года па ініцыятыве Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы ў Палаце прадстаўнікоў адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму «Фарміраванне здаровага ладу жыцця і прафілактыка негатыўных з’яў у маладзёжным асяроддзі».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), а таксама шэрагу грамадскіх аб’яднанняў, сярод якіх Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа, беларускае грамадскае аб’яднанне «Свет без межаў», міжнародная грамадская арганізацыя «SOS-Дзіцячыя вёскі», грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям інвалідам і маладым інвалідам», грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА».

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Макарына-Кібак Л.Э., адкрываючы пасяджэнне, падкрэсліла актуальнасць правядзення гэтай сустрэчы, адзначыўшы, што на сучасным этапе развіцця грамадства галоўнай мэтай дзяржавы з’яўляецца фарміраванне ў насельніцтва пазітыўнага стаўлення да свайго здароўя. Ахарактарызаваўшы створаную ў рэспубліцы цэласную адукацыйную і выхаваўчую сістэму па фарміраванні здаровага ладу жыцця, парламентарый акцэнтавала ўвагу прысутных на наяўнасці праблем у дадзенай сферы. Гэта распаўсюджванне курэння, алкагалізму і звязаных з ім захворванняў, ужыванне наркатычных сродкаў, рост колькасці ВІЧ-інфіцыраваных грамадзян, асоб, якія пакутуюць ад атлусцення. Пазначаныя пытанні і праблемы Л.Э. Макарына-Кібак прапанавала абмеркаваць у рамках круглага стала.


Удзельнікі пасяджэння заслухалі інфармацыю аб рабоце ўстаноў сістэмы адукацыі па фарміраванні асноў здаровага ладу жыцця, а таксама аб прапагандзе фізічнай культуры і спорту, рэалізацыі прафілактычных праектаў у маладзёжным асяроддзі, дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку па папярэджанні неінфекцыйных захворванняў і паляпшэнні становішча падлеткаў для дасягнення Мэт устойлівага развіцця. У ходзе круглага стала таксама разглядаліся пытанні арганізацыі сістэмы псіхаадукацыі і аказання псіхолага-псіхіятрычнай дапамогі.



У працэсе наступнай дыскусіі адбыўся зацікаўлены абмен думкамі па названай тэме. Удзельнікі круглага стала адзначылі прадуктыўнасць праведзенай сустрэчы і выказалі ўпэўненасць у тым, што сумесныя намаганні розных дзяржаўных органаў, арганізацый, грамадскасці і, безумоўна, саміх грамадзян дазволяць дасягнуць станоўчых вынікаў у вырашэнні праблем, якія тычацца фарміравання здаровага ладу жыцця.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць