Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.11.2018

28 лістапада 2018 года пад старшынствам Т.П.Кананчук прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У ходзе пасяджэння разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь», унесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 23 лістапада 2018 года Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Па выніках абмеркавання прынята рашэнне аб замацаванні адказных за падрыхтоўку законапраекта да разгляду, а таксама аб уключэнні законапраекта ў графік падрыхтоўкі для разгляду на пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.


На пасяджэнні разгледжаны ход падрыхтоўкі да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе» і да другога чытання — праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб радыяцыйнай бяспецы». Дэпутаты Навумчык А.А. і Васількоў М.А., адказныя за падрыхтоўку дадзеных законапраектаў, праінфармавалі членаў Пастаяннай камісіі аб стане іх гатоўнасці да разгляду і тэрмінах разгляду законапраектаў у адпаведнасці з графікам падрыхтоўкі пытанняў пастаяннымі камісіямі для разгляду на пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Дэпутаты Кананчук Т.П., Навумчык А.А. і Улаховіч М.Д. праінфармавалі членаў Пастаяннай камісіі аб справаздачах па выніках іх удзелу адпаведна з афіцыйным візітам у Германіі, у працы 139-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза, якая праходзіла ў г. Жэневе, і міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася ў г. Маскве.

На пасяджэнні былі разгледжаны іншыя пытанні, якія тычацца дзейнасці камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць