28.02.2017

28 лютага 2017 года адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абыходжанні з жывёламі».

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К., дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, начальнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мацельскі А.Ф., дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Іпатаў В.Д., намеснік Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Трубіла Г.А., прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, іншых дзяржаўных органаў.

Ва ўступным слове старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Дарагакупец Ю.І. коратка расказаў аб праведзенай рабоце, адзначыў, што прапанаванае законапраектам нарматыўнае рэгуляванне адносін у галіне абыходжання з жывёламі запатрабаванае і чаканае грамадствам. Ён таксама акрэсліў узніклыя ў цяперашні час праблемныя пытанні, у тым ліку пастаўленыя Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і грамадзянамі перад камісіяй.

А.Ф.Мацельскі звярнуў увагу прысутных на неабходнасць нарматыўнага замацавання гуманнага абыходжання з жывёламі, адзначыў іншыя праблемы ў прававым рэгуляванні адносін у галіне абыходжання з жывёламі і прапанаваў агульныя падыходы да іх урэгулявання, якія былі падтрыманы дэпутатамі і запрошанымі.

Прысутныя прынялі актыўны, зацікаўлены ўдзел у далейшым абмеркаванні законапраекта, у выніку якога дэпутаты атрымалі адказы на ўсе ўзніклыя пытанні.

Па выніках пасяджэння члены камісіі сышліся ў меркаванні аб неабходнасці больш дэталёвай прапрацоўкі асобных нормаў законапраекта, выключыўшы залішнюю канкрэтызацыю адносін у гэтай сферы.

 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць