Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.02.2017

28 лютага 2017 года пад старшынствам Л.А.Цупрыка адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце.

У ходзе пасяджэння былі абмеркаваны пытанні мясцовага кіравання і самакіравання ў Рэспубліцы Беларусь. У сваім выступленні член Пастаяннай камісіі Філіповіч Г.В. адзначыла, што дэпутатамі мясцовых Саветаў дэпутатаў не ў поўнай меры выкарыстоўваюцца нормы, замацаваныя ў Законе Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь». У прыватнасці, не рэалізуецца права Саветаў, прадастаўленае артыкулам 7 гэтага Закона, на стварэнне асацыяцый Саветаў. Недастаткова актыўна прымяняюцца асноўныя прынцыпы мясцовага кіравання і самакіравання — галоснасць і ўлік грамадскай думкі. Як вынік — Саветы не часта ўносяць прапановы ў дзяржаўныя органы па пытаннях, якія тычацца інтарэсаў адпаведнай тэрыторыі, па ўдасканаленні работы з грамадзянамі. На эфектыўнасць рашэнняў, што прымаюцца мясцовымі органамі ўлады, маглі б паўплываць часовыя камісіі Саветаў, дэпутацкія групы і іншыя дэпутацкія аб’яднання, якiя ствараюцца для падрыхтоўкі пытанняў да пасяджэння сесій, а таксама для абмеркавання грамадзянамі праектаў рашэнняў Саветаў. Наладжаная работа з насельніцтвам праз мясцовыя Саветы, органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, несумненна, павысіла б актыўнасць грамадзян у абмеркаванні і вырашэнні актуальных пытанняў на канкрэтных тэрыторыях.

У пасяджэнні таксама прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Вабішчэвіч П.А., прадстаўнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

У ходзе работы былі разгледжаны і іншыя пытанні, якія тычацца кампетэнцыі Пастаяннай камісіі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць