28.02.2017

28 лютага 2017 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У.П.Андрэйчанка праінфармаваў членаў Савета аб фарміраванні праекта парадку дня вясновай сесіі Палаты прадстаўнікоў, праграмы міжпарламенцкага супрацоўніцтва на першае паўгоддзе 2017 года, а таксама аб ходзе падрыхтоўкі да правядзення ў г. Мінску летам гэтага года 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Савет Палаты прадстаўнікоў пагадзіўся з прапановамі пастаянных камісій аб правядзенні ў сакавіку 2017 года круглага стала на тэму «Асноўныя напрамкі ўдасканалення заканадаўства аб адукацыі», выязных пасяджэнняў пастаянных камісій па пытаннях энергетычнага забеспячэння прамысловых прадпрыемстваў, фарміравання даходнай часткі мясцовых бюджэтаў, вывучэння практыкі прымянення заканадаўства ў галіне сацыяльнага абслугоўвання.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць