Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.02.2017

28 лютага 2017 года пад старшынствам В.У.Міхневіча адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы.

На пасяджэнні дэпутаты абмеркавалі ход падрыхтоўкі законапраектаў, якія знаходзяцца на разглядзе ў камісіі.

Старшыня камісіі В.У.Міхневіч праінфармаваў, што ўзгоднены галоўным дзяржаўна-прававым упраўленнем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь без канцэптуальных заўваг праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні спартыўна-масавых мерапрыемстваў, спартыўных спаборніцтваў» здадзены ў Арганізацыйнае ўпраўленне Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў на тыражаванне для разгляду і прыняцця яго ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.


Дэпутаты Бобрыкаў С.В. і Мартынаў І.Ф., адказныя за падрыхтоўку праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароны», далажылі аб рабоце над законапраектам. Галоўным дзяржаўна-прававым упраўленнем Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прапанавана да разгляду законапраекта ў першым чытанні разгледзець пытанне аб яго дапрацоўцы з улікам заўваг і прапаноў зацікаўленых, прадстаўленых Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь. Па выніках абмеркавання камісія прыняла рашэнне стварыць рабочую групу з прадстаўнікоў зацікаўленых дзяржаўных органаў для выпрацоўкі адзінай узгодненай пазіцыі па дапрацоўцы праекта Закона.


Член камісіі Атрошчанка П.А., адказны за падрыхтоўку праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях барацьбы з тэрарызмам», праінфармаваў аб рабоце над законапраектам. Разгледжаны пастаяннымі камісіямі Палаты прадстаўнікоў і Галоўным экспертна-прававым упраўленнем Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў без канцэптуальных заўваг законапраект 14 лютага 2017 года накіраваны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь як канчаткова падрыхтаваны для разгляду ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.


На пасяджэнні былі разгледжаны пытанні ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі пасяджэння таксама разгледзелі законапраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій, абмеркавалі пытанні дзейнасці камісіі, па якіх прынялі адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць