Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.02.2017

28 лютага 2017 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Гуйвік Н.В. выступіла на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь пры абмеркаванні пытання «Аб стане работы па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання і сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых на наркаманію».

У сваім выступленні Н.В.Гуйвік праінфармавала членаў Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь аб выніках маніторынгу па прымяненні крымінальнага заканадаўства аб процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, праведзенага дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у 2016 годзе.

Ёю, у прыватнасці, было прапанавана ўнесці ў дыспазіцыю артыкула 328 КК («Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў») кваліфікуючую адзнаку «з карыслівай зацікаўленасці» або зніжэнне па частках 2, 3 ніжняй мяжы пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, а таксама адкарэкціраваць пастанову Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2003 года па гэтай тэме ў частцы змянення падыходаў да кваліфікацыі збыту.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць