Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.02.2017

28 лютага 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Эстонскай Рэспублікі Міраша В.В. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Сцепусем А.А.

У ходзе сустрэчы быў абмеркаваны шырокі спектр беларуска-эстонскіх міжпарламенцкіх адносін, уключаючы сумесную работу ў рамках груп дружбы і ўзаемадзеянне ў міжпарламенцкіх арганізацыях. Акрамя гэтага, разглядаліся пытанні гандлёва-эканамічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.

У сустрэчы таксама прынялі ўдзел члены рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Эстонскай Рэспублікі: Дземідовіч В.М. – член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве, Зямчонак С.Р. – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы, Мурына Ю.Г. – член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях, Рэбкавец І.Р. – член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць