Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.02.2019

28 лютага 2019 года Орша стала «маладзёжнай сталіцай Беларусі—2019». 

28 лютага 2019 года Орша стала «маладзёжнай сталіцай Беларусі—2019». Выступаючы на адкрыцці аднайменнага рэспубліканскага свята, міністр адукацыі Ігар Васільевіч Карпенка заявіў, што гэта не проста піяр-акцыя, а дэманстрацыя лепшага вопыту работы, які трэба абагульняць і распаўсюджваць.

У канферэнц-зале Лядовай арэны ў фармаце адкрытага дыялогу з гасцямі свята «Маладзёжная сталіца» прынялі ўдзел міністр адукацыі Ігар Карпенка, першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Курсевіч, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачанка.


Адбыўся адкрыты і зацікаўлены дыялог, падчас якога былі абмеркаваны пытанні і добраўпарадкавання г. Орша, і далейшае развіццё сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь, і многія іншыя. У завяршэнні размовы міністр адукацыі Iгар Карпенка заявіў, што цяпер рыхтуецца праект Стратэгіі маладзежнай палітыкі да 2030 года. Да працы над ёй абавязкова будуць прыцягвацца і прадстаўнікі маладзежных арганізацый.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць