Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.02.2019

28 лютага 2019 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

На пасяджэнні былі разгледжаны задачы і перспектыўныя напрамкі развіцця прамысловага комплексу Віцебскай вобласці ў 2019 годзе, меры па падрыхтоўцы сельскагаспадарчых арганізацый да палявых работ, стварэння трывалай кармавой базы і ўборцы ўраджаю, павышэнні эфектыўнасці льнаводчай галіны.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу ўдзельнікаў пасяджэння на невыкананне вобласцю на працягу ўжо некалькіх гадоў такога ключавога паказчыка, як тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту. Вырасла колькасць стратных прамысловых прадпрыемстваў (на 13% у 2018 годзе). Працягвае зніжацца ўдзельная вага Віцебскай вобласці ў рэспубліканскім аб’ёме прамысловай вытворчасці. Па выніках 2018 года яна склала 15,1% (у 2010 годзе — 17,5%). Летась не выканана заданне па прыцягненні прамых замежных інвестыцый. Недастаткова высокія ў маштабах рэспублікі паказчыкі Віцебскай вобласці па прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал. У той жа час па выніках 2018 года вобласць адзіная з рэгіёнаў спрацавала ў плюс па валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі. На 8,6% вырасла вытворчасць прамысловай прадукцыі, на 33% — экспарт паслуг. На думку В.П.Андрэйчанкі, захаванне станоўчай дынамікі ў гэтых галінах і ліквідацыя за два гады пяцігодкі, што засталіся, наяўных недахопаў забяспечаць паспяховае выкананне ўстаноўленых паказчыкаў эканамічнага развіцця рэгіёна. Дасягненню гэтых мэтаў будуць спрыяць больш актыўнае прымяненне ў галіне напрацаванага ў іншых рэгіёнах вопыту па разняволенні дзелавой ініцыятывы, а таксама выкарыстанне наяўных рэзерваў. Перш за ўсё гаворка ідзе аб уцягванні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай нерухомасці, адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе пасяджэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта выпрацаваны шэраг мер, накіраваных на аздараўленне і развіццё эканомікі рэгіёна.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць