Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
28 мая 2019 г. пад старшынствам І.А.Марзалюка адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, на якім былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі законапраектаў да разгляду на сесіі Палаты прадстаўнікоў.

У пасяджэнні
камісіі прыняў удзел намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у
сферы высокіх тэхналогій Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Вяткін К.А., які дэталёва распавёў пра мэты і прававыя падставы падрыхтоўкі і
падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці
Незалежных Дзяржаў у барацьбе з злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій.
Было адзначана, што Пагадненне распрацавана ў рамках рэалізацыі Міждзяржаўнай
праграмы сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на 2014 — 2018 гады і накиравана
на забеспячэнне эфектыўнага папярэджання, выяўлення, спынення, раскрыцця і
расследавання злачынстваў у сферы інфармацыйных тэхналогій.
Па выніках
разгляду пытання прынята заключэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы па
праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве
дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе са злачынствамі ў
сферы інфармацыйных тэхналогій», у адпаведнасці з якім рэкамендавана Палаце
прадстаўнікоў разгледзець і прыняць праект Закона.
Член камісіі Каляснёва А.П. праінфармавала дэпутатаў камісіі аб ходзе работы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». У цяперашні час законапраект дапрацаваны з улікам заўваг галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і накіраваны на ўзгадненне субъекту права заканадаўчай ініцыятывы. Прынята рашэнне працягнуць работу над праектам закона.
Акрамя таго, на пасяджэнні камісіі былі разгледжаны пытанні ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.