Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.05.2019

28 мая 2019 года пад кіраўніцтвам намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Салаўёва П.А. адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў».

У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі» на чале з яго дырэктарам Гурэвічам В.Л., а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


На пасяджэнні былі разгледжаны заўвагі і прапановы галоўнага прававога і рэдакцыйнага ўпраўленняў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Па выніках пасяджэння прыняты шэраг рашэнняў аб рэалізацыі ўзгодненых пазіцый у тэксце законапраекта, якія спрыяюць паляпшэнню рэдакцыі дакумента, унесенага ў Палату прадстаўнікоў.

Работа над дакументам будзе прадоўжана.



 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць