Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.03.2019

28 сакавіка 2019 года адбылася сустрэча членаў рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Карэя з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Кім Ёнг Хо з нагоды завяршэння ім дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Беларусь.

У сустрэчы прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, кіраўнік рабочай групы Няхайчык А.У., намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, член рабочай групы Ніжэвіч Л.І., член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, член рабочай групы Кубракова Л.П.


Бакі адзначылі высокі ўзровень супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, абмеркавалі перспектывы паглыблення міжпарламенцкага дыялогу.

Беларускія парламентарыі падзякавалі Кім Ёнг Хо за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-карэйскіх адносін, пажадалі яму поспехаў на новым месцы працы.


У сваю чаргу карэйскі дыпламат выказаў удзячнасць членам рабочай групы за актыўны ўдзел у мерапрыемствах Пасольства, накіраваных на актывізацыю культурных і гуманітарных сувязяў.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць