Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
28 сакавiка 2019 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў» (па пытаннях судовай абароны зацікаўленых асоб у загадным вядзенні).

У пасяджэнні,
якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел прадстаўнікі
Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі
Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі
Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых
даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Беларускай рэспубліканскай калегіі
адвакатаў, а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета
Рэспублiкi.
Удзельнікі
пасяджэння абмеркавалі заўвагі і прапановы па законапраекце, выказаныя
Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь,
Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў, а таксама галоўным прававым упраўленнем
Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.
У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні аб вызначэнні тэрміну для накіравання зацікаўленымі асобамі пярэчанняў супраць патрабаванняў спагнанніка, а таксама аб прадастаўленні зацікаўленым асобам права накіроўваць у суд, які разглядае эканамічныя справы, пярэчанні супраць патрабаванняў спагнанніка не толькі пасля вынясення вызначэння аб судовым загадзе, але і да вынясення названага вызначэння.
Работа над
законапраектам будзе працягнута.