Рус Бел En
28.01.2020

28 студзеня 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

У пасяджэнні, якое вёў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Дубаў А.В., прынялі ўдзел члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Зайцаў Я.С., Ленчэўская М.А., Маркевіч А.І., намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Аніскевіч Р.Г., прадстаўнікі Аппарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння разгледзелі заўвагі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь па пытанні абскарджання ў судовым парадку пастановы пракурора аб спыненні ўзбуджанай ім па крымінальнай справе вытворчасці па зноў адкрыўшыхся абставінах.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.



Навіны па тэме нацыянальнай бяспецы
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць