Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.08.2018

28 жніўня 2018 гада ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы».

У пасяджэнні, якое вялі намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Брыч Л.Г. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Зямчонак С.Р., прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнiкі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.


Дадзены законапраект распрацаваны дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Брычом Л.Г. і Зямчонкам С.Р. і накіраваны на рэалізацыю палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 — 2020 гады, прадугледжвае ўдасканаленне карпаратыўнага кіравання ў арганізацыях з дзяржаўным удзелам, стварэнне дадатковага механізму абароны права уласнасці для інвестараў у працэсе прыватызацыі, стымуляванне прыцягнення інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь і прывядзенне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы» ў адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі і правапрымяняльнай практыкай.


Члены рабочай групы абмеркавалі заўвагі і прапановы, выказаныя па законапраекце зацікаўленымі.

Работа над праектам Закона будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць