Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.08.2018

28 жніўня 2018 года адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Андрэйчанкі У.П. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь

Ле Анем з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў Рэспубліцы Беларусь.

У.П.Андрэйчанка падзякаваў Ле Аня за яго работу па ўмацаванні беларуска-в’етнамскіх сувязяў. Адзначыў, што існуючы ўзровень палітычнага дыялога з'яўляецца добрым стымулам для пашырэння ўзаемавыгаднага ўсебаковага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі ва ўмовах дружбы і поўнага ўзаемаразумення. У сувязі з гэтым была падкрэслена важнасць яго актыўнага развіцця як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках міжнародных арганізацый. Запланаваны на 2019 год візіт Старшыні Нацыянальнага сходу В’етнама сп-ні Нгуен Тхі Кім Нган ў Рэспубліку Беларусь несумненна будзе гэтаму спрыяць.


У час сустрэчы адбыўся абмен думкамі па нарошчванню гандлёва-эканамічных адносін і рэгіянальнага супрацоўніцтва з мэтай давядзення двухбаковага тавараабароту да 500 млн. долараў ЗША ў 2019 годзе. Такая задача была пастаўлена прэзідэнтамі Беларусі і В’етнама. На думку Ле Аня, акрамя паглыблення вытворчай кааперацыі яе паспяховаму вырашэнню будзе спрыяць пашырэнне навукова-тэхнічных і акадэмічных абменаў паміж нашымі краінамі, узаемадзеяння ў сферах высокіх тэхналогій, распрацоўкі і выпуску навукаёмістай прадукцыі, турызму, удзел беларускіх прадпрыемстваў у абнаўленні парку грамадскага транспарту ў гарадах Ханой і Хашымін. У.П.Андрэйчанка выказаў гатоўнасць беларускіх парламентарыяў ўсяляк садзейнічаць правядзенню работы па гэтых і іншых напрамках, якія адказваюць двухбаковым інтарэсам Беларусі і В’етнама.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць