Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.08.2018

28 жніўня 2018 года адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі ў г. Баранавічы на тэму «Аб практыцы прымянення Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках» з улікам унесеных у яго ў 2017 годзе змяненняў і дапаўненняў».

Разам з членамі Пастаяннай камісіі ўдзел у пасяджэнні прынялі першы намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Н.М.Фёдарава, кіраўнікі структурных падраздзяленняў гарадской адміністрацыі, прадстаўнікі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Каб пачуць меркаванне суб’ектаў прававога рэгулявання, прыняць удзел у абмеркаванні запрасілі прадстаўнікоў транспартнай галіны горада.


Як адзначыў старшыня Пастаяннай камісіі Рыбак А.А., адна з асноўных мэт гэтага візіту –– правядзенне маніторынгу правапрымяняльнай практыкі.

У ходзе пасяджэння абмеркавалі існуючую практыку работы аператараў і перавозчыкаў Беларусі, наладжанае ўзаемадзеянне аператара з прыватнымі і дзяржаўнымі перавозчыкамі, выявілі праблемныя моманты, якія патрабуюць далейшай дапрацоўкі.


Пасля абмеркавання ў сценах гарвыканкама ўдзельнікі пасяджэння наведалі аўтобусны парк горада Баранавічы.


ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» займае лідзіруючыя пазіцыі сярод транспартных прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці, адно з перадавых у Рэспубліцы Беларусь. Фінансава-эканамічная ўстойлівасць і высокая якасць аказваемых паслуг –– вось тыя асноўныя паказчыкі работы гэтага прадпрыемства.


Дырэктар аўтапарка У.У.Пучко правёў аглядную экскурсію па яго тэрыторыі, расказаў аб гісторыі прадпрыемства і аб рабоце ва ўмовах дзеючага заканадаўства.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць