Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.08.2019

28 жніўня 2019 года адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты, якія ўваходзяць у склад Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутаты Паліціка В.С., Канапацкая Г.А., намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Літрэеў А.В., іншыя работнікі Дзяржкаммаёмасці, намеснік генеральнага дырэктара ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» Жукаў Д.Д., а таксама прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік рабочай групы, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Адаменка Я.Б., адкрываючы пасяджэнне, адзначыў, што галоўным пытаннем па падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання з’яўляецца абмеркаванне магчымасці ўліку паправак дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Паліцікі Вольгі Сяргееўны і Канапацкай Ганны Анатольеўны.


Дэпутат Паліціка В.С. дадаткова абгрунтавала прапановы, якія разглядаліся ў камісіі раней, па карэкціроўцы артыкула 10 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі ў дачыненні дазволу ў межах існуючай сядзібнай забудовы населеных пунктаў змяняць мэтавае прызначэнне зямельных участкаў і ажыццяўляць іх падзел для наступнага будаўніцтва жылога дома.

Дэпутат Канапацкая Г.А. падтрымала гэту папраўку, дапоўнішы прапановамі аб дапаўненні Кодэкса нормамі іншага характару.


У прыватнасці, прапанавана не разглядаць у якасці дзяржаўных патрэб пры адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў патрэбнасці па рэалізацыі інвестыцыйных дагавораў паміж інвестарамі і Рэспублікай Беларусь, зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, канцэсійных дагавораў, дзяржаўнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Рэспублікі Беларусь, схем комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласцей, горадабудаўнічых праектаў, генеральных планаў гарадоў і іншых населеных пунктаў, горадабудаўнічых праектаў дэталёвага планавання, схем землеўпарадкавання раёнаў, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам.

Таксама дэпутат Канапацкая Г.А. адзначыла неабходнасць карэкціроўкі артыкулаў Кодэкса, якія тычацца платы за зямельны ўчастак і за права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, прапаноўваючы апошнюю выключыць. Прычым уключэнне ў законапраект адпаведных паправак па артыкулах 31 і 311 Кодэкса, лічыць дэпутат, не прывядзе да скарачэння дзяржаўных сродкаў, стварэння або павелічэння выдаткаў бюджэту.

Разам з тым прапанаваныя папраўкі не падтрыманы распрацоўшчыкам законапраекта і суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы. Акрамя таго, у Пастаянную камісію прадстаўлены матэрыялы, якія сведчаць пра значныя страты бюджэтаў рэгіёнаў у выпадку рэалізацыі паправак дэпутата Канапацкай Г.А.

На пасяджэнні рабочай групы быў таксама разгледжаны шэраг прапаноў Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў.

Што датычыцца паправак дэпутатаў, Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы прапанавана разгледзець пытанне аб атрыманні згоды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на ўключэнне іх у законапраект, паколькі вынікам іх унясення стане скарачэнне дзяржаўных сродкаў, стварэнне або павелічэнне расходаў, а таксама разыходжанне законапраекта з актамі Кіраўніка дзяржавы.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць