Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.08.2019

28 жніўня 2019 года адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы.

Парламентарыямі былі разгледжаны праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (па пытаннях тэхнічнага нармавання і стандартызацыі), «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі» і «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі», якія знаходзяцца на падрыхтоўцы ў Пастаяннай камісіі.

Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (па пытаннях тэхнічнага нармавання і стандартызацыі) вырашана накіраваць на заключэнне ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў і ўзгадненне ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.


 

Прапановы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі», выпрацаваныя па выніках пасяджэння рабочай групы ад 28 жніўня 2019 года, знойдуць адлюстраванне ў законапраекце.

Папраўкі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь будуць дадаткова разгледжаны пасля атрымання згоды Кіраўніка дзяржавы на ўключэнне ў законапраект паправак, следствам унясення якіх стане скарачэнне дзяржаўных сродкаў, стварэнне або павелічэнне расходаў, а таксама разыходжанне законапраекта з актамі Кіраўніка дзяржавы.


 

Абмеркавана далейшая работа над праектам Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі».

Таксама разгледжаны законопраекты, якія паступілі з іншых пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць