Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.06.2019

29 чэрвеня 2009 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Вабішчэвіч, Валянціна Курсевіч, Мікалай Улаховіч прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 85-годдзю Мінскага раёна, якое адбылося ў Доме культуры агр. Сенніца.

Прысутных віталі кіраўнікі раёна - старшыня райвыканкама Іван Крупко і старшыня раённага Савета дэпутатаў Юлія Бялянкіна.

Сярод ганаровых гасцей - памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей Неўмяржыцкі і іншыя афіцыйныя асобы.

На свята прыбылі дэлегацыі з Італьянскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Літвы, Латвіі, многіх раёнаў Мінскай вобласці. Прысутнічалі кіраўнікі адміністрацый раёнаў горада Мiнска.

Да прысутных звярнуўся старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко, якi праінфармаваў пра гістарычны шлях, што прайшоў Мінскі раён за гады свайго існавання.

Сёння Мінскі раён па ўзроўні даходаў уваходзіць у пяцёрку лепшых раёнаў рэспублікі. Тут вырошчваюць хлеб і вырабляюць іншую прадукцыю сельскай гаспадаркі, выпускаюць машыны, прамысловыя тавары і тавары народнага спажывання, развіваюць сацыяльную і культурную сферу. Але якімі б яркімі і ўражлівымі ні былі дасягненні, за кожным з іх стаяць канкрэтныя асобы. Гэтыя людзі – сапраўдны гонар Мінскага раёна.

Пляяду ганаровых жыхароў Мінскага раёна адкрыў урач вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, доктар медыцынскіх навук, прафесар, дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава» Алег Суконка. Па яго ініцыятыве распрацавана новая канцэпцыя развіцця анкалагічнай службы рэспублікі.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пётр Вабішчэвіч і Мікалай Улаховіч, якія падкрэслілі значны і важкі ўклад працаўнікоў Мінскага раёна ў развіццё нашай краіны. Дэпутат Валянціна Курсевіч зачытала словы віншавання старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Паўлавіча Андрэйчанкі жыхарам Прысталічча.

На ўрачыстым свяце, прысвечаным 85-годдзю прысталічнага рэгіёна, ганаровае месца займалі ветэраны працы. Менавіта яны стаялі ля вытокаў развіцця раёна, стваралі надзейны падмурак для будучыні. Працаўнікі, чый стаж вылічаецца дзясяткамі гадоў, атрымалі ганаровыя граматы Мінскага райвыканкама з рук старшыні Івана Крупко.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць