Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

29.05.2020

29 мая 2020 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ў Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці.

У Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэце У.П.Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян.

Цэнтральнае водазабеспячэнне па вуліцы Калініна, рамонт дарогі Саннікі — Чарневічы, унясенне змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях — найбольш актуальныя тэмы, што цікавілі грамадзян. Па пытаннях водазабеспячэння і рамонту дарогі дадзены ўказанні кіраўніцтву райвыканкама і ўпаўнаважаным арганізацыям аказаць неабходнае садзейнічанне ў іх вырашэнні. Прапановы па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс будуць прыняты да ўвагі пры разглядзе адпаведнага законапраекта ў Палаце прадстаўнікоў.


Пасля завяршэння асабістага прыёму грамадзян Старшыня Палаты прадстаўнікоў азнаёміўся з ходам і якасцю выканання будаўнічых работ па рэканструкцыі Глыбоцкага раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Акрамя таго, У.П.Андрэйчанка наведаў дзяржаўную ўстанову сацыяльнага абслугоўвання «Глыбоцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў».



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by