Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


29.08.2018

29 жніўня 2018 года адбылася пашыраная нарада Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху» з удзелам прадстаўнікоў упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і іншых ведамстваў.

З дакладам аб рэалізацыі ў 2006 – 2017 гг. Канцэпцыі забеспячэння бяспекі дарожнага руху ў Рэспубліцы Беларусь у частцы зніжэння колькасці загінуўшых у дарожна-транспартных здарэннях перад прысутнымі выступіў намеснік начальніка ўпраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Цагельнік А.В.


Ён, у прыватнасці, адзначыў, што меры, якія прымаюцца па зніжэнні аварыйнасці,у апошнія гады не прыводзяць да вынікаў, як раней, а за 2017 год яе паніжэння дасягнуць не ўдалося. Для вырашэння гэтай праблемы неабходны новыя падыходы.


На думку распрацоўшчыкаў, менавіта ўвядзенне бальнай сістэмы будзе тым стрымліваючым фактарам, які зможа дысцыплінаваць кіроўцаў, дзякуючы чаму знізіцца колькасць сістэматычных парушальнікаў і, як следства, павысіцца дарожная бяспека.


У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А. адзначыў, што прыярытэтным напрамкам пры рабоце над законапраектам будзе забеспячэнне бяспекі дарожнага руху. Камісія дэталёва вывучыць вынікі праведзенага грамадскага абмеркавання, а таксама сусветны вопыт па арганізацыі дарожнага руху з прымяненнем бальнай сістэмы, каб атрымаць у выніку эфектыўны закон.


Законапраект выклікаў шырокае абмеркаванне ў депутацкім корпусе. Прадстаўнікам упраўлення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь быў зададзены шэраг хвалюючых пытанняў.









Работа над законапраектам «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь«Аб дарожным руху»працягнецца.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць