Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.10.2017

3 кастрычніка 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Місявец В.Р. прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці выставачнай экспазіцыі «Кніга скрозь часы: погляд моладзі», якое праходзіла ў Прэзідэнцкай Бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.

У дадзенай экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя гістарычныя аб'екты прыватнай калекцыі, якая раней не выстаўлялася ў Беларусі. Яна пройдзе ў рамках узаемадзеяння моладзі горада Мінска і горада Санкт-Пецярбурга.

Віталь Місявец разам з дэпутатамі Маладзёжнай Палаты, дэпутатамі Мінгарсавета Паўлам Огером, Русланам Камароўскім, Арцёмам Вілюхай, Аляксандрам Рубінавым азнаёміліся са старажытнымі, царскімі, рэвалюцыйнымі, савецкімі і ваеннымі кнігамі – усяго больш за 60 экспанатаў, самы старэйшы з якіх датаваны 17 стагоддзем, а таксама з экспазіцыяй, прысвечанай адукацыі ў Расійскай Імперыі: падручнікі, атэстаты і многае іншае.





Наведваючы экспазіцыю аматары гісторыі змогуць убачыць арыгінал часопіса «Нява» з адрачэннем Мікалая II ад пасаду, рэвалюцыйныя кнігі, кнігі, выпушчаныя ў блакадным Ленінградзе, першыя каляровыя выданні СССР. Адным з самых унікальных экспанатаў з'яўляецца блакадны дзённік, напісаны на фарзацы Евангелле 1879 года.

У сваю чаргу дэпутат Місявец паднёс у падарунак кнігу «Фрунзенскі раён г. Мінска. 60+5», укладальнікам якой ён з'яўляецца, дарадцы кіраўніка адміністрацыі Прыморскага раёна г. Санкт-Пецярбурга Івану Есіпаву, дырэктару Прэзідэнцкай Бібліятэкі Сяргею Квачану і кіраўніку Моладзежнай Палаты Ягору Макарэвічу. У гутарцы з моладзевым актывам сталіцы ішла сур'ёзная размова таксама аб міжнародным супрацоўніцтве ў рамках маладзёжнай палітыкі. Правядзенне дадзенай выставы – пачатак у рэалізацыі маладзёжных ідэй і непарыўная сувязь паміж пакаленнямі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць