Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.10.2017

3 кастрычніка 2017 года дэпутаты — члены Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі на чале са старшынёй Пастаяннай камісіі Рыбаком А.А. і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Барадзеня В.А. прынялі ўдзел у адкрыцці XI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Транспарт і лагістыка-2017», якая праходзіць у рамках Беларускага транспартнага тыдня.

Беларускі транспартны тыдзень, які ўключае ў сябе пленарнае пасяджэнне, тэматычныя канферэнцыі, семінары і выстаўку, мае важнае значэнне ў развіцці транспартнай інфраструктуры і лагістычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, садзейнічае прытоку інавацый і інвестыцый, росту аб’ёму міжнародных перавозак.


Падчас мерапрыемстваў дэпутаты абмеркавалі пытанні арганізацыі пасажырскіх перавозак, удасканальвання выканання перавозак грузаў, эфектыўнага кіравання пастаўкамі тавараў, забеспячэння бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць