Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.10.2017

3 кастрычніка 2017 года пад старшынствам Т.П.Красоўскай адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У пасяджэнні, у ходзе якога былі разгледжаны рабочыя матэрыялы пакета бюджэтных законапраектаў на 2018 год, прынялі ўдзел дэпутаты Баранік В.М., Кір’як Л.В., Кавалька А.Д., Курсевіч В.В., Наумовіч А.М., Астапюк А.І., Ражанец В.В., Саўко В.І., Старавойтаў А.Г., Якубовіч Т.Р., намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Селівёрстаў Ю.М., начальнік галоўнага ўпраўлення фінансавання сацыяльнай сферы і навукі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Крэтава С.Г., начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Печань А.М.



Адкрываючы пасяджэнне, Т.П.Красоўская адзначыла, што ўсе стадыі бюджэтнага планавання з’яўляюцца прамым адлюстраваннем эканамічнага і палітычнага жыцця грамадства, таму па яго падрыхтоўцы праводзіцца работа, якая займае цэнтральнае месца ў рабоце парламентарыяў.


Выступаючы з інфармацыяй, намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь Селівёрстаў Ю.М.азнаёміў парламентарыяў з параметрамі праекта рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год, звярнуў асаблівую ўвагу на фінансаванне сацыяльнай сферы і спыніўся на асноўных зменах Бюджэтнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У ходзе праведзенай дыскусіі ўдзельнікі абмеркавалі пытанні фінансавання добраўпарадкавання мясцовых дарог, незавершаных аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, знешняга добраўпарадкавання аб’ектаў, рамонту дарагога медыцынскага абсталявання, размеркавання транспартнага збору, парадак устанаўлення мінімальнага нарматыву бюджэтнай забяспечанасці расходаў на ахову здароўя ў разліку на аднаго жыхара па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей і г. Мінска, выкарыстання сродкаў ад продажу зямельных участкаў на ўзроўні сельскіх, пасялковых Саветаў і інш.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць