Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.10.2017

3 кастрычніка 2017 года ў г. Андора-ла-Велья (Княства Андора) пачалося восеньскае пасяджэнне Парламенцкай асамблеі АБСЕ. У рабоце Асамблеі прымае ўдзел парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўніка дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у ПА АБСЕ Пірштука Б.К.

У рамках асенняга пасяджэння ПА АБСЕ адбыўся міжземнаморскі форум і парламенцкая канферэнцыя «Бяспека ў рэгіёне АБСЕ: новыя выклікі, новыя задачы».

Беларуская парламенцкая дэлегацыя прымае самы актыўны ўдзел у рабоце восеньскага пасяджэння ПА АБСЕ.

 

 

Кіраўнік беларускай дэлегацыі Б.К.Пірштук удзельнічаў у дэбатах па тэме «Абмеркаванне праблем кібербяспекі». Ён заклікаў разглядаць праблему рэагавання на выклікі і пагрозы ў галіне кібербяспекі скрозь прызму агульнай сітуацыі ў сферы бяспекі на прасторы АБСЕ, а таксама нагадаў парламентарыям аб ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі, выказанай на сесіі ПА АБСЕ ў Мінску, пра неабходнасць абнаўлення Хельсінскага працэсу ў інтарэсах міру і бяспекі у Еўропе. На думку Б.К.Пірштука, парламенцкае вымярэнне АБСЕ ўяўляе сабой ідэальную пляцоўку для абмену думкамі і пошуку агульных кропак сутыкнення ў мэтах прасоўвання новага Хельсінскага працэсу.

Акрамя таго, член беларускай парламенцкай дэлегацыі старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкі В.І. прыняў удзел у дадатковым паралельным мерапрыемстве «Стварэнне больш даступных парламентаў: садзейнічанне ўдзелу асоб з абмежаванымі магчымасцямі», арганізаваным Парламентам Фінляндыі сумесна з БДІПЧ АБСЕ.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць