Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.10.2017

3 кастрычніка 2017 года ў рамках асенняга пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў г. Андора-ла-Велья парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь, якую ўзначальвае намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К., правяла шэраг двухбаковых сустрэч.

Беларускія парламентарыі на палях пасяджэння сустрэліся са Старшынёй ПА АБСЕ Крысцін Мутанен і Генеральным сакратаром ПА АБСЕ Раберта Мантэлай. Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Парламента Рэспублікі Беларусь з ПА АБСЕ і пытанні ўдзелу ў мерапрыемствах Асамблеі.

Беларуская дэлегацыя правяла сустрэчы з кіраўніком парламенцкай дэлегацыі Швецыі ў ПА АБСЕ, спецыяльным прадстаўніком ПА АБСЕ па Усходняй Еўропе К.Харстэдам, а таксама кіраўніком парламенцкай дэлегацыі Швейцарскай Канфедэрацыі ў ПА АБСЕ, старшынёй Спецыяльнага камітэта ПА АБСЕ па міграцыі Ф.Ламбардзі і членам швейцарскай парламенцкай дэлегацыі К.Неллен.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць