Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.10.2019

3 кастрычніка 2019 года пад старшынствам Т.П.Красоўскай адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях на тэму «Укараненне інавацыйных формаў сацыяльнага абслугоўвання ў інтарэсах людзей з інваліднасцю».

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь А.А.Румак, дырэктар установы «Навукова-даследчы інстытут працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» Т.М.Міронава, загадчык аддзела ўстановы    «Навукова-даследчы інстытут працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» Н.В.Мількота, начальнік упраўлення сацыяльнага заканадаўства Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь В.М.Чаушнік, старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў І.А.Гардзейчык.


Удзельнікам мерапрыемства была прадстаўлена прэзентацыя «Укараненне інавацыйных формаў сацыяльнага абслугоўвання ў інтарэсах людзей з інваліднасцю», падчас якой парламентарыі былі праінфармаваны аб распрацоўцы і прапановах па развіцці заканадаўчых, арганізацыйных і іншых умоў для ўкаранення інавацыйных формаў сацыяльнага абслугоўвання інвалідаў, метадычных рэкамендацыях па рэалізацыі інавацый на практыцы.


Далей удзельнікі пасяджэння абмеркавалі пытанні, звязаныя з вызначэннем патрэбнасці ў сацыяльным абслугоўванні непрацаздольных грамадзян на аснове ацэнкі іх індывідуальных патрэб і ўмоў жыццядзейнасці, а таксама пытанні правядзення маніторынгу і ацэнкі якасці сацыяльных паслуг, ажыццяўлення неабходных відаў і формаў суправаджэння асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў залежнасці ад іх патрэбаў, падтрымкі сем’яў, у складзе якіх ёсць інваліды, для забеспячэння незалежнага ладу жыцця сям’і, удасканалення сацыяльна- псіхалагічнага суправаджэння такіх сем’яў, арганізацыі комплекснай рэабілітацыі інвалідаў.


 

У ходзе пасяджэння намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь А.А.Румак і прадстаўнікі ўстановы «Навукова-даследчы інстытут працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» адказалі на шматлікія пытанні парламентарыяў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць