Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.10.2019

3 кастрычніка 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы адбылася нарада з удзелам намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштука Б.К. па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях гаспадарчых таварыстваў».

У нарадзе таксама прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Шчэпаў У.А., член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Качына Л.І., прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь на чале з намеснікам Міністра Ярашэвічам Д.В.


У ходзе нарады былі разгледжаны ход і перспектывы дапрацоўкі законапраекта, а таксама шырокае кола пытанняў арганізацыі і ажыццяўлення эфектыўнага ўзаемадзеяння Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь з Палатай прадстаўнікоў.


Праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях гаспадарчых таварыстваў» у цяперашні час знаходзіцца на стадыі падрыхтоўкі да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць