Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.04.2019

3 красавіка 2019 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К. прыняў удзел у сустрэчы Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Румаса С.М. з намеснікам Старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Шэнь Юэюэ.

Удзельнікамі перамоў было закранута шырокае кола пытанняў. У ходзе гутаркі былі адзначаны намаганні абедзвюх краін у развіцці адносін давернага партнёрства ва ўсіх галінах.

У якасці паспяховага прыкладу супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій быў названы Кітайска-беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».

Бакі таксама абмеркавалі тэму рэгіянальнага ўзаемадзеяння.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць