03.02.2017

3 лютага 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Варанецкага В.І. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь Д.Катарыем.

Бакі абмяняліся думкамі па шырокім коле пытанняў, у тым ліку адносна паглыблення супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, турыстычнай і іншых сферах дзейнасці. Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю міжпарламенцкага дыялогу, узаемадзеянню ў рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый.

У ходзе сустрэчы В.І.Варанецкі з задавальненнем адзначыў станоўчую дынаміку развіцця двухбаковых адносін Беларусі і Грузіі. Ён выказаўся за далейшае паглыбленне міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, у тым ліку шляхам абмену візітамі парламенцкіх дэлегацый дзвюх краін, праінфармаваў аб стварэнні ў Парламенце Рэспублікі Беларусь рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Грузіі і выказаў надзею на працяг плённага дыялогу ў рамках груп дружбы дзвюх краін. Былі абмеркаваны пытанні арганізацыі афіцыйнага візіту ў Рэспубліку Беларусь парламенцкай дэлегацыі Грузіі на чале са Старшынёй Парламента Грузіі І.Кабахідзэ з улікам накіраванага ў студзені 2017 года ў яго адрас запрашэння ад імя старшыняў палат Парламента Рэспублікі Беларусь.

Са свайго боку, Д.Катарыя адзначыў плённую працу парламентарыяў дзвюх краін, накіраваную на ўмацаванне беларуска-грузінскіх адносін, выказаў зацікаўленасць у далейшым нарошчванні міжпарламенцкага супрацоўніцтва, у тым ліку шляхам абмену вопытам у сувязі з правядзеннем 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў г. Мінску
5 — 9 ліпеня 2017 года.

У сустрэчы прыняў удзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Грузіі Місявец В.Р.

 

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць