Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.10.2017

30 — 31 кастрычніка 2017 года ў мэтах развіцця беларуска-эстонскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы, кіраўнік рабочай групы па супрацоўніцтве з Парламентам Эстонскай Рэспубліцы Мірош В.В. і член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Сайганава Т.І. знаходзяцца з візітам у Эстонскай Рэспубліцы.

Запланаваны сустрэчы беларускіх парламентарыяў з намеснікам Старшыні Парламента Эстонскай Рэспублікі Эннам Ээсмаа, членамі рабочай групы Парламента Эстонскай Рэспублікі па супрацоўніцтве з Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь, Міністрам дзяржаўнага кіравання Эстонскай Рэспублікі Яакам Ааба.

Візіт закліканы стаць чарговым важным этапам развіцця беларуска-эстонскага міжпарламенцкага дыялогу, уключаючы пытанні ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях, а таксама паглыблення ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Эстоніяй.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць