Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
30 чэрвеня 2020 года член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у ПА АБСЕ Мамайка І.А. прыняў удзел у сумесным онлайн-дыялогу Парламенцкай асамблеі АБСЕ, Парламенцкай асамблеі Міжземнамор’я і Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН па пытаннях барацьбы з тэрарызмам на тэму «Супрацьдзеянне тэрарызму і ваяўнічаму экстрэмізму ва ўмовах пандэміі COVID-19», арганізаваным з нагоды Міжнароднага дня парламентарызму.
Прадстаўнікі больш чым 65 нацыянальных парламентаў абмяняліся думкамі аб тым, як захаваць намаганні па барацьбе з тэрарызмам у міжнародным парадку дня ў кантэксце беспрэцэдэнтнага крызісу пандэміі COVID-19, з якім сутыкаюцца ўсе краіны.
Сярод дакладчыкаў пасяджэння былі старшыня спецыяльнага парламенцкага камітэта Парламенцкай асамблеі Міжземнамор’я па барацьбе з тэрарызмам Джэнаро Мільорэ, старшыня Спецыяльнага камітэта ПА АБСЕ па барацьбе з тэрарызмам Рэйнхольд Лапатка, начальнік аддзела спецыяльных праектаў і інавацый Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН Мауро Медыка, памочнік Генеральнага сакратара Лігі арабскіх дзяржаў па прававых пытаннях Махамед Эль-Амін Ульд Ікек, дырэктар дэпартамента АБСЕ па барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі Алёна Купчына, прэзідэнт Цэнтра міжнародных даследаванняў, дарадца Міністэрства абароны Італіі Андрэа Маргелеці і Старшыня ПА АБСЕ Георгій Цэрэтэлі.