Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.10.2017

30 кастрычніка 2017 года пад старшынствам Адаменкі Я.Б. адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы.

У пасяджэнні камісіі прыняў удзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Літрэеў Аляксандр Віктаравіч.

У ходзе пасяджэння было абмеркавана пытанне падрыхтоўкі да разгляду ў Палаце прадстаўнікоў праекта Закона Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў», які быў унесены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і накіраваны на разгляд у Пастаянную камісію Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы.


Літрэеў А.В адзначыў, што законапраект быў распрацаваны Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь у мэтах прывядзення гэтага Закона ў адпаведнасць з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 мая 2017 г. № 166 «Аб удасканальванні спецыяльнага прававога рэжыму Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».


Дэпутаты азнаёміліся таксама з асноўнымі палажэннямі законапраекта.

Улічваючы, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі згаданага Указа індустрыяльны парк «Вялікі камень» вызначаны як тэрытарыяльная адзінка Рэспублікі Беларусь са спецыяльным рэжымам выкарыстання, праектам Закона прапануецца замацаваць асобныя паўнамоцтвы адміністрацыі парка і сумеснай беларуска-кітайскай кампаніі па развіцці індустрыяльнага парка «Вялікі камень» у вырашэнні пытанняў наймення, перайменавання, прысваення наймення састаўной частцы індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і інш.


Акрамя таго, дэпутаты абмеркавалі некаторыя законапраекты, што паступілі з іншых пастаянных камісій, разгледжаны другія пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі Пастаяннай камісіі, і прыняты адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць