Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.10.2017

30 кастрычніка 2017 года пад старшынствам І.А.Марзалюка адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы.

На пасяджэнні прыняты заключэнні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы па праектах законаў Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь» Аб патэнтах на вынаходствы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры» і «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам кітайскай Народнай Рэспублікі аб развіцці міжнародных грузавых перавозак і супрацоўніцтве ў рэалізацыі канцэпцыі будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху».Камісія рэкамендуе Палаце прадстаўнікоў прыняць названыя праекты законаў.

Таксама на пасяджэнні разглядалася пытанне падрыхтоўкі выязнога пасяджэння камісіі на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» па тэме «Адлюстраванне ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь спецыфікі навукова-адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, якія забяспечваюць падрыхтоўку кадраў для «сілавых» ведамстваў краіны». Прынята рашэнне правесці азначанае мерапрыемства 20 лістапада 2017 г.

На пасяджэнні таксама быў разгледжаны шэраг іншых пытанняў, якія маюць дачыненне да работы камісіі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць