Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.01.2019

30 студзеня 2019 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Члены Савета прынялі да ведама інфармацыю аб прыкладным графіку падрыхтоўкі пытанняў для разгляду на шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў. У цяперашні час графік уключае 36 з 44 дакументаў, якія знаходзяцца ў пастаянных камісіях. У бліжэйшыя месяцы ў Палату прадстаўнікоў паступіць яшчэ шэраг дакументаў.

Характарызуючы заканадаўчыя планы, У.П.Андрэйчанка падкрэсліў важнасць прававога забеспячэння эканамічнага развіцця краіны і павышэння якасці жыцця насельніцтва. У сувязі з гэтым ён адзначыў неабходнасць своечасовага завяршэння работы па карэкціроўцы праектаў законаў аб гаспадарчых таварыствах, натуральных манаполіях, плацежных паслугах, інавацыйнай і аўдытарскай дзейнасці, Працоўнага і Жыллёвага кодэксаў.


 

Адзначаючы важнасць вывучэння правапрымяняльнай практыкі, Старшыня Палаты прадстаўнікоў звярнуў увагу на тое, што парламенцкія слуханні па прынцыповых пытаннях жыцця краіны могуць праводзіцца без прывязкі да пэўных законапраектаў, і даручыў пастаянным камісіям падрыхтаваць адпаведныя прапановы.


 

У.П.Андрэйчанка таксама паставіў шэраг задач дэпутацкаму корпусу па рэалізацыі ў І паўгоддзі 2019 года праграмы міжнароднага супрацоўніцтва. У прыватнасці ён падкрэсліў неабходнасць якаснай падрыхтоўкі да правядзення ў маі бягучага года ў г. Мінску Міжнароднай канферэнцыі Групы падтрымкі Шаўковага шляху ПА АБСЕ.


 

Ён таксама запатрабаваў адказна падысці да планавання ўдзелу беларускіх дэлегацый у такіх буйных мерапрыемствах, як 140-я Асамблея Міжпарламенцкага саюза (красавік, г. Даха), 49-е пленарнае пасяджэнне МПА СНД (красавік, г. Санкт-Пецярбург) і выязное пасяджэнне Савета парламенцкай Асамблеі АДКБ (май, г. Бішкек). Гэтыя форумы павінны быць максімальна выкарыстаны для правядзення двухбаковых сустрэч па нарошчванню гандлёва-эканамічных сувязяў, падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.


На пасяджэнні былі зацверджаны планы правядзення семінараў па вывучэнні практыкі прымянення заканадаўства і міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва на 2019 год, справаздачы аб службовых камандзіроўках дэпутатаў за граніцу ў другім паўгоддзі 2018 года.

Акрамя таго, члены Савета Палаты прадстаўнікоў пагадзіліся з прапановай Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі аб правядзенні 26 лютага 2019 года на базе рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» выязнога пасяджэння, прысвечанага карэкціроўцы Закона «Аб паштовай сувязі».



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць