Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.09.2019

30 верасня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях натарыяльнай дзейнасці».

У пасяджэнні, якое праходзіла пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Гуйвік Н.В., прынялі ўдзел дэпутат Хішчанка А.П., прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Беларускай натарыяльнай палаты, Беларускага рэспубліканскага унітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах», а таксама работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прапанову дэпутата Хішчанка А.П. аб увядзенні інстытута памочніка натарыуса, а таксама заўвагі адпаведных зацікаўленых, якія тычацца, у прыватнасці, пытанняў:

ажыццяўлення кантролю за выкананнем заканадаўства аб натарыяце ўпаўнаважанымі службовымі асобамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычнымі агентамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь і консульскімі службовымі асобамі консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь, якія здзяйсняюць натарыяльныя дзеянні;


удасканальвання падыходаў да страхавання грамадзянскай адказнасці натарыусаў на выпадак прычынення імі пры ажыццяўленні натарыяльнай дзейнасці шкоды маёмасці (у тым ліку маёмасным правам) грамадзяніна або юрыдычнай асобы.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць