Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.09.2019

30 верасня 2019 года пад старшынствам У.П.Андрэйчанкі адбылося пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Савет Палаты прадстаўнікоў прыняў рашэнне ў адпаведнасці з артыкулам 95 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адкрыць сёмую сесію Палаты прадстаўнікоў шостага склiкання 2 кастрычнiка 2019 года, а таксама пагадзіўся з праектам парадку дня сёмай сесіі і прапановай Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце аб складзе сакратарыята і Падліковай камісіі сесіі.


З 62 законапраектаў, якія знаходзяцца ў Палаце прадстаўнікоў, 37 прайшлі ўсе неабходныя працэдуры. Усяго на разгляд дэпутацкага корпуса да завяршэння сесіі плануецца вынесці каля 50 законапраектаў.

У ходзе сесіі яе парадак дня будзе дапаўняцца. Так, чакаецца ўнясенне ў Палату прадстаўнікоў пакета бюджэтных дакументаў, якім парламентарыі плануюць надаць самую пільную ўвагу.


Плануецца разгледзець блок законапраектаў эканамічнай накіраванасці. Шэраг з іх падрыхтаваны да разгляду — праекты аб карэкціроўцы законаў аб натуральных манаполіях, аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў, аб рэкламе, аб аб’ектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы. Але неабходна паскарацца і па ўсіх астатніх законапраектах — у прыватнасці, па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю, тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, электрасувязі, кантрольнай (нагляднай) дзейнасці.


У цэнтры ўвагі будуць знаходзіцца таксама пытанні заканадаўчага забеспячэння сацыяльнай сферы, сярод якіх законапраекты аб ахове працы, аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый, аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі, аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг, аб аказанні медыцынскай дапамогі.

Акрамя таго, на пасяджэнні былі разгледжаны пытанні аб камандзіраванні дэпутатаў у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) з 17 па 21 кастрычніка 2019 года для ўдзелу ў Х Міжнародных парламенцкіх гульнях.


Навіны па тэме Савет Палаты
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць