Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.08.2019

30 жніўня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях пахавання і пахавальнай справы».

У пасяджэнні, якое вёў член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Бабаловіч А.С., прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Гуйвік Н.В., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, Беларускай праваслаўнай царквы, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

У ходзе пасяджэння рабочай групы былі ўзняты пытанні перапахавання цел (парэшткаў) памерлых у склеп, які ўваходзіць у склад культавых капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), пытанні дэмантажу надмагільнага збудавання, устанаўлення памераў прадастаўленага зямельнага ўчастка і спосабаў апавяшчэння грамадзян пры выяўленні парушэнняў, а таксама пытанні самавольных пахаванняў, абмеркаваны тэрміны інвентарызацыі месцаў пахавання.

Па выніках пасяджэння прынята рашэнне ўлічыць прапанову Гуйвік Н.В., працягнуць працу над законапраектам.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць