Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.10.2017

31 кастрычніка 2017 года пастаянныя камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі і па адукацыі, культуры і навуцы правялі круглы стол на тэму «Праблемы ўкаранення айчынных інавацый прадпрыемствамі прамысловасці краіны».

У мерапрыемстве акрамя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Міністэрства прамысловасці, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, шэрагу буйных вытворчых прадпрыемстваў краіны.


Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А. адзначыў, што высокая доля інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме прадукцыі, якая выпускаецца прадпрыемствамі, — гэта залог трывалага росту ВУП, канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў. Дэпутат паведаміў, што на дадзены момант гэта доля знаходзіцца на ўзроўні каля 16%, але ў цяперашні час распрацоўваецца стратэгія «Навука і тэхналогіі: 2018 — 2040», у якой ставіцца задача давесці гэты ўзровень да 25%.

А.А.Рыбак выказаў меркаванне, што трэба наладзіць дыялог паміж прадпрыемствамі і навуковай грамадскасцю. На думку дэпутата, арганізацыя ў Парламенце дыскусійнай пляцоўкі для абмеркавання тых мер, якія трэба прыняць для больш актыўнага ўкаранення інавацый у прамысловасць, дазволіць сфармуляваць пэўныя прапановы па змяненнях у заканадаўчую базу.


У фармаце адкрытага дыялогу і свабоднага абмену меркаваннямі ўдзельнікі круглага стала абмеркавалі нямала пытанняў, якія датычацца бюджэтнага фінансавання навукі, запатрабаванасці айчынных інавацый прамысловымі прадпрыемствамі краіны, патрабаванняў прадпрыемстваў да інавацый, удасканальвання нарматыўна-прававой базы ў гэтай сферы, выпрацоўкі прапаноў па ліквідацыі праблем, якія замінаюць укараненню інавацый у вытворчасць.


Першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Чыжык С.А. адзначыў, што супрацоўніцтва навукі і прадпрыемстваў павінна адбывацца па ўзаемнай ініцыятыве. «Калі прадпрыемства хоча быць канкурэнтаздольным, яно будзе працаваць у гэтым напрамку, будзе імкнуцца рабіць інавацыйную прадукцыю. Але гэта, вядома, патрабуе ўкладання сродкаў і падбору кваліфікаваных кадраў. Акрамя таго, інавацыі заўсёды падразумяваюць пэўную рызыку», — падкрэсліў ён. Таксама С.А.Чыжык звярнуў увагу на важнасць стымулявання працы вучоных, якія распрацоўваюць інавацыйную прадукцыю. Яго калега намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Кілін С.Я. завастрыў увагу на інавацыйнай рабоце як адной з састаўляючых забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны.


Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Касоўскі А.А. заявіў, што трэба дапрацаваць механізм дзеяння дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм. «У нас не вырашана пытанне рызык. А для стварэння сапраўды прарыўных інавацый вучоным трэба браць на сябе вельмі высокі ўзровень рызыкі», — таксама адзначыў ён.

Намеснік генеральнага дырэктара па тэхналогіі і якасці ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынга «Беларуская металургічная кампанія» Перацягіна А.А. у сваю чаргу выказала меркаванне, што для больш эфектыўнай работы прадпрыемстваў па ўкараненню інавацый у вытворчасць патрэбна скарачэнне тэрмінаў узгаднення дзяржаўнага фінансавання. Таксама яна звярнула ўвагу на праблему падрыхтоўкі кваліфікаваных кадраў для вытворчасці інавацыйнай прадукцыі.

Пазіцыя Міністэрства прамысловасці ў частцы ўкаранення інавацый на падведамных прадпрыемствах, а таксама адпаведная статыстычная інфармацыя былі прадстаўлены начальнікам навукова-тэхнічнага ўпраўлення названага міністэрства Казловым А.А.

Кіраўнік апарата Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віцязь П.А. і дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Залескі В.Г. у сваіх выступленнях падрабязна спыніліся на практычных, юрыдычных і фінансавых пытаннях узаемадзеяння прадстаўнікоў навукі і рэальнага сектара эканомікі.

Надта цікавым для парламентарыяў і прадстаўнікоў дзяржаўных органаў было бачанне тэматыкi, якая абмяркоўваецца, з боку вытворчых прадпрыемстваў прыватнай формы ўласнасці. Сваё меркаванне ў дадзенай частцы выказалі намеснік генеральнага дырэктара — тэхнічны дырэктар ААТ «АМКАДОР» — кіруючая кампанія холдынга» Каралёў В.А. і дырэктар УП «Тэхналіт» Бадзяка А.М., які агучыў цэлы шэраг канструктыўных прапаноў па змяненні існуючага прававога рэгулявання ў інавацыйнай сферы, сферы дзяржаўнай падтрымкі, дзяржаўных закупак, падаткаабкладання, справаздачнасці і г.д.

Старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Марзалюк I.А. у цэлым станоўча ацаніў вынікі работы беларускай акадэмічнай навукі, пагадзіўся з меркаваннем шэрага выступаўшых ў частцы неабходнасці далейшага ўдасканальвання сістэмы адукацыі ў краіне ў мэтах болей якаснага кадравага забеспячэння розных галін эканомікі.

Намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце навукова-тэхнічнага цэнтра камбайнабудавання ААТ «Гомсельмаш» Вырскi А.М. на канкрэтных прыкладах прадэманстраваў узаемадзеянне прадстаўнікоў навукі і машынабудавання, адначасова назваўшы ў якасці адной з праблем зацягнутасць тэрмінаў ажыццяўлення прыкладных распрацовак.

Выконваючы абавязкі намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Жэбiн А.В. агучыў шэраг тэзісаў аб важнасці інавацыйных працэсаў для падтрымання і павышэння канкурэнтаздольнасці нафтахімічнага комплексу краіны, а таксама пра імкненне галіны працаваць у дадзеным напрамку з арыентацыяй на максімальны эканамічны вынік.

Каментуючы выступленні ўдзельнікаў круглага стала, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Заблоцкі Д.В. расказаў аб практыцы інавацыйнай работы на прыкладзе ААТ «БЕЛАЗ» — кіруючая кампанія холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ», дзе ён працаваў да абрання дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Асобна дэпутат адзначыў недастатковую актыўнасць прамысловых прадпрыемстваў у частцы ўнясення канкрэтных прапаноў па дапрацоўцы законапраектаў, якія знаходзяцца ў Палаце прадстаўнікоў.

Падводзячы вынік круглага стала, старшыня Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Рыбак А.А. падзякаваў удзельнікаў за канструктыўны, грунтоўны і цікавы дыялог па такiх актуальных пытаннях і запрасіў іх да далейшага супрацоўніцтва.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць