Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.10.2017

31 кастрычніка 2017 года ў Жлобінскім і Буда-Кашалёўскім раёнах Гомельскай вобласці адбылося выязное сумеснае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце і пастаяннай камісіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў па мясцовым самакіраванні.

У пасяджэнні прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, старшыні Жлобінскага і Буда-Кашалёўскага райвыканкамаў, члены прэзідыумаў Жлобінскага і Буда-Кашалёўскага раённых Саветаў дэпутатаў.

Удзельнікі пасяджэння вывучалі вопыт работы органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання ў горадзе Жлобіне  на прыкладзе адміністрацыйна-тэрытарыяльнай акругі № 3, пабываўшы ў мікрараёне «Лебядзёўка-Поўдзень». Прадметам абмеркавання сталі пытанні, якія тычацца прыцягнення грамадзян да вырашэння пытанняў паляпшэння захаванасці, эксплуатацыі, рамонту, добраўпарадкавання жылых дамоў і прысядзібных тэрыторый. Акрамя таго, былі таксама наведаны рэдакцыя раённай газеты «Новы дзень», медцэнтр «Палімед» і Цэнтр алімпійскага рэзерву.

У Буда-Кашалёўскім раёне ўдзельнікі мерапрыемства пабывалі ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Мясакамбінат Кашалёва», наведалі аб’екты сацыяльна-культурнага прызначэння Уваравіцкага сельсавета і шэраг іншых.


У ходзе дадзенага пасяджэння старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Цупрыкам Л.А. была звернута ўвага на неабходнасць падтрымкі канструктыўных лакальных ініцыятыў грамадзян, асабліва па рашэнні задач, якія не патрабуюць сур’ёзнай падтрымкі дзяржавы або прыцягнення значных адміністрацыйных рэсурсаў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць