31.07.2019

31 ліпеня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі адбыўся круглы стол па актуальных пытаннях удасканалення заканадаўства, якое знаходзіцца ў кампетэнцыі камісіі.

У пасяджэнні круглага стала прыняла ўдзел рэдактар аддзела газеты «Звязда» Мядзведзева В.А.

Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Пастаяннай камісіі Ражанец В.В. адзначыла, што парламентарыі імкнуцца працягваць і развіваць традыцыі, у тым ліку ў галіне супрацоўніцтва з газетай «Звязда», адным з заснавальнікаў якой з'яўляецца Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


Падчас змястоўнай размовы з журналістам былі ўсебакова абмеркаваны пытанні, якія тычацца заканатворчай дзейнасці, міжнароднага супрацоўніцтва, правядзення выязных пасяджэнняў і іншых мерапрыемстваў Пастаяннай камісіі, работы дэпутатаў у выбарчых акругах.




Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць