Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.05.2018

31 мая 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыні пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах Варанецкі В.І. і па нацыянальнай бяспецы Міхневіч В.У. сустрэліся з дэлегацыяй членаў «Знешнепалітычнай сеткі» германскага фонду імя Кёрбера.


Сустрэча адбылася з ініцыятывы фонду ў рамках рабочага візіту яго дэлегацыі ў Рэспубліку Беларусь. У склад дэлегацыі ўвайшлі супрацоўнікі ведамстваў федэральнага прэзідэнта і федэральнага канцлера, апарату Бундэстага, шэрагу федэральных міністэрстваў, у тым ліку Міністэрства абароны і МЗС Германіі, прадстаўнікі аналітычных структур, а таксама пасольстваў ЗША і Францыі ў г. Берліне.


У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі геапалітычную сітуацыю ў рэгіёне, стан і перспектывы развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам. Асаблівая ўвага была ўдзелена абмеркаванню сучасных выклікаў і пагроз у рэгіёне.

Беларускі бок выказаўся за ўмацаванне даверу і бяспекі ў Еўропе, паляпшэнне адносін паміж Расіяй і ЕС, прагматызацыю супрацоўніцтва і яго напаўнення канкрэтнымі ўзаемавыгаднымі праектамі ў інтарэсах кансалідацыі, павышэння канкурэнтаздольнасці і бяспекі Вялікай Еўропы без раздзяляльных ліній.

У сустрэчы таксама прыняў удзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Корж І.А.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць